У райцэнтры на Міншчыне правялі "парад" з кардоннымі танкамі (відэа)
Мяркуючы па фотаздымках, "парад" у Беразіне атрымаўся вельмі вясёлым.
9 траўня святочныя мерапрыемствы праходзілі па ўсёй Беларусі. Жыхары райцэнтра Беразіно на Міншчыне зладзілі свой "вайсковы парад" — хай сабе і не такі пампезны, як у Мінску.
Як піша onliner.by, замест ваеннай тэхнікі ў Беразіне выкарысталі трактары і аўтамабілі. З дапамогай падручных матэрыялаў (дрэва, кардон, латкі для яек) іх ператварылі ў муляжы ваеннай тэхнікі — танкі ды самалёты. Знайшлося месца і гумару: на некаторыя трактары начапілі гіганцкія пілоткі ды фуражкі.
Калі меркаваць па фотаздымках са свята, парад прайшоў весела. І, варта дадаць, асфальт пасля яго застаўся цэлы.
Фота — onliner.by