У РБ пашырылі пералік спецыяльнасцяў, на якія можна паступаць без іспытаў
Гістарычны факультэт БДУ
Міністэрства адукацыі пашырыла пералік спецыяльнасцей, на якія асобныя катэгорыі абітурыентаў змогуць паступіць без уступных іспытаў. У пералік дадалі 16 спецыяльнасцей. Сярод іх:
- гістарычная адукацыя;
- беларуская філалогія;
- руская філалогія;
- бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць;
- геаграфія;
- землеўпарадкаванне і кадастры;
- тэхнічная эксплуатацыя паветраных суднаў і сродкаў наземнага забеспячэння палётаў;
- чыгуначны шлях і пуцявая гаспадарка;
- ахова працы на вытворчасці;
- спецыяльная і інклюзіўная адукацыя.
Паступіць на гэтыя спецыяльнасці без іспытаў змогуць медалісты і выпускнікі каледжаў, якія атрымалі дыплом з адзнакай, а таксама прызёры трэцяга (абласнога ці Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. Але залічваюцца перамогі толькі на алімпіядах, якія праводзіліся ў год прыёму. Ільготы прадугледжаны і для некаторых іншых катэгорый абітурыентаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.