У беларускія ВНУ "на бюджэт" будуць прымаць абітурыентаў з Расіі

У Мінадукацыі разлічваюць набраць расіян, у тым ліку, на педагагічныя спецыяльнасці

У Мінадукацыі разлічваюць набраць расіян, у тым ліку, на педагагічныя спецыяльнасці / sputnik.by

З гэтага года на бюджэтную форму навучання пачнуць прымаць абітурыентаў з Расіі. Залічваць іх у ВНУ будуць па выніках расійскага адзінага дзяржэкзамена (АДЭ). Пасля заканчэння ВНУ расіяне павінны будуць адпрацаваць па размеркаванні на беларускіх прадпрыемствах, гаворыць міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец. Паводле яго слоў, у гэтую ўступную кампанію плануецца прыняць каля тысячы расіян.

"У асноўным гэта запатрабаваныя спецыяльнасці будучыя інжынеры, педагогі, работнікі сельскагаспадарчага профілю", сказаў Іванец.

Нагадаем, напярэдадні на сустрэчы з рэктарамі беларускіх ВНУ Аляксандр Лукашэнка паставіў, сярод іншага, задачу спыніць уцёкі маладых беларусаў за мяжу. Высветлілася, што "БДУ, БНТУ, медыцынскія ўніверсітэты або БДУІР не з'яўляюцца для нашых вундэркіндаў прыярытэтам для паступлення".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі