Міліцыя правяла "сур'ёзную размову" з замежнымі студэнтамі пра "экстрэмізм"

Замежнікам нагадалі, "што такое дэпартацыя і высылка"

Замежнікам нагадалі, "што такое дэпартацыя і высылка" / grodno.mvd.gov.by

У Гродне міліцыя правяла "сур'ёзную размову" з замежнымі студэнтамі пра "супрацьдзеянне экстрэмізму і тэрарызму". Мерапрыемства назвалі "выхаваўча-прафілактычным". Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы яго праводзіў начальнік Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Вулькевіч. З яго мудрагелістага тлумачэння пра патрэбу змагання ў Беларусі з "экстрэмізмам", пра "недапушчальнасць рэабілітацыі нацызму" вынікала, што афіцэр спрабуе патлумачыць замежнікам неабходнасць рэпрэсій у нашай краіне. Бо яны ж бачаць, што адбываецца. Замежнікаў папярэдзілі пра адміністрацыйную і крымінальную адказнасць.

Палкоўнік "перасцярог прысутных ад рэгістрацыі на інтэрнэт-рэсурсах, прызнаных экстрэмісцкімі, распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў у глабальнай сетцы, заклікаў жыць у атмасферы талерантнасці і ўзаемаразумення". Толькі вось ці атрымліваецца ў міліцыі жыць у такой "атмасферы"?

Таксама студэнтаў папярэдзілі пра адказнасць за "парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах". Называліся канкрэтныя тэрміны зняволення і вялізныя сумы штрафаў за ўдзел у пратэстах.

Мерапрыемства закончылася "на пазітыве". Палкоўнік міліцыі нагадаў замежнікам, "што такое дэпартацыя і высылка", і пажадаў ім поспехаў у вучобе.

Міліцыя правяла "сур'ёзную размову" з замежнымі студэнтамі пра "экстрэмізм"
Міліцыя правяла "сур'ёзную размову" з замежнымі студэнтамі пра "экстрэмізм"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі