У Рэчыцкім раёне гарэла ферма, з яе вывелі 192 каровы (фота)
У Рэчыцкім раёне ў вёсцы Гасцівель гарэла малочна-таварная ферма вытворча-сельскагаспадарчага кааператыва "50 гадоў Кастрычніка". Здарэнне адбылося ўначы 9 красавіка. Пажар заўважыў вартаўнік і выклікаў ратавальнікаў. Работнікі гаспадаркі разам з супрацоўнікамі МНС вывелі з кароўніка 192 каровы.
У выніку пажару ў будынку знішчаны дах. Пацярпелых няма. Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, інфармуе прэс-служба МНС.