У Рэчыцкім раёне прыхільнік "рускага свету" рыхтаваў "юных партызан"
"Дзіцячыя гульні" ў лагеры адпачынку
У дзіцячым аздараўленчым лагеры імя Марата Казея ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці правялі конкурс "Юны партызан". Непасрэдна ім займаўся мясцовы вайскова-патрыятычны цэнтр спецпадрыхтоўкі "Скіф", якім кіруе прыхільнік "рускага свету" Уладзімір Габраў. Гэта ён назваў кувалду "вагнераўцаў" "унікальным экспанатам", які перадаў у музей рэчыцкай гімназіі.
Як паведамляе прэс-служба "Беларуснафты", цяпер Габраў пераўтварыў лагер "у тэрыторыю, на якой хлопчыкі і дзяўчынкі ў камуфляжнай форме, з навучальным рыштункам праходзяць пяць "ваенных" рубяжоў, карыстаюцца радыёстанцыяй і аказваюць медыцынскую дапамогу "пацярпелым". Дзецям паказалі і "навыкі абыходжання са зброяй".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.