У Рэчыцкім раёне ў вёску прыйшоў агрэсіўны воўк і напаў на людзей
Чатыры чалавекі пацярпелі ад нападу ваўка на вёску ў Рэчыцкім раёне. Драпежнік забег у адзін з двароў і спачатку кінуўся на сабаку. Калі выйшаў гаспадар, лясны жыхар напаў і на яго.
Таксама звер пакусаў жонку гаспадара дома, яго сына і суседа. Вяскоўцы справіліся з ваўком. Цяпер галава агрэсіўнага драпежніка накіраваная на даследаванне — правяраюць на шаленства.
У населеным пункце ўзмацнілі ветэрынарны кантроль, перадае Сталічнае тэлебачанне.