У Рэчыцы 6-гадовая дзяўчынка паведаміла ратавальнікам пра прарыў трубы

У Рэчыцы 6-гадовая дзяўчынка паведаміла ратавальнікам пра прарыў трубы

У Рэчыцы 6-гадовая дзяўчынка паведаміла ратавальнікам пра прарыў трубы ў кацельнай у яе доме. Як інфармуе прэс-служба МНС, увечары 24 студзеня ім патэлефанавала дзіця і распавяла пра тое, што ў кацельнай з ацяпляльнага катла цячэ вада і ідзе дым (насамрэч, гэта была пара ад гарачай вады). На месца выехалі ратавальнікі.

Высветлілася, што ў той момант, калі дзяўчынка тэлефанавала ў МНС, яе п’яны бацька спаў на падлозе, у доме яшчэ быў 4-гадовы брат, маці была на працы. Дзеці апрануліся і выйшлі на вуліцу, дзе і дачакаліся прыезду супрацоўнікаў МНС. Яны знайшлі п’янага бацьку і выклікалі з працы маці дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі