У рэзервовыя дні на ЦЭ з'явіліся тры 100-бальнікі

Цэнтралізаваны экзамен / sb.by
Цэнтралізаваны экзамен / sb.by

У рэзервовыя дні цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) тры чалавекі здалі тэсты на 100 балаў, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі.

23 і 25 траўня ЦЭ маглі здаць навучэнцы, якія па ўважлівай прычыне не з'явіліся на ЦЭ ў асноўныя тэрміны.

У гэтыя дні іспыты здавалі 218 чалавек. Рускую мову здаваў 101 чалавек, беларускую мову — 21 чалавек, па дзевяці навучальных прадметах на выбар прыйшлі 96 чалавек.

Вынікі ў 100 балаў паказалі два навучэнцы па рускай мове і адзін — па матэматыцы. Нулявых вынікаў няма. З іспыту нікога не выдалялі.

У Мінадукацыі падкрэсліваюць, што разлік тэставых балаў праводзіўся паводле методыкі з выкарыстаннем падыходаў, якія прымяняліся пры правядзенні рэпетыцыйнага тэставання і ЦЭ ў асноўны дзень.

Як распавядала Еўрарадыё, першасны падлік балаў на ЦЭ абурыў абітурыентаў і іх бацькоў: на іх думку, адзнакі былі несправялівыя і няслушна падлічаныя. Пасля ўмяшальніцтва Лукашэнкі Мінадукацыі вырашыла памяняць сістэму падліку балаў і пералічыць іх, хаця падкрэсліла, што памылак пры першасным падліку не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі