У Румыніі затрымалі беларуса, які спрабаваў даплыць да Паўднёвай Амерыкі
У Румыніі затрымалі беларуса, які спрабаваў даплыць да Паўднёвай Амерыкі. Прычым зрабіць ён гэта збіраўся на... самаробнай лодцы.
Як інфармуе партал tut.by, румынскія памежнікі заўважылі мужчыну ў Чорным моры з дапамогай сістэмы відэаназірання. Лодка з беларусам дрэйфавала з хуткасцю каля 12 марскіх міляў у гадзіну ў накірунку горада Мангалія (Румынія). 56-гадовага мужчыну знайшлі з прыкметамі абязводжвання і гіпатэрміі, яго шпіталізавалі. Высветлілася, што ён пакінуў тэрыторыю Украіны з пляжа ў 30 км ад Адэсы ў канцы чэрвеня. Пра мэту падарожжа — Паўднёвую Амерыку — затрыманы сам распавёў памежнікам. Цяпер ім займаецца іміграцыйная служба — беларус незаконна перасёк дзяржаўную мяжу.