У Рызе кажуць, што беларускія памежнікі ўзброеныя сур'ёзней, чым раней

У людзей у форме з беларускага боку заўважаныя снайперскія вінтоўкі і лёгкія кулямёты / Міністэрства абароны Латвіі​
У людзей у форме з беларускага боку заўважаныя снайперскія вінтоўкі і лёгкія кулямёты / Міністэрства абароны Латвіі​

Беларускія памежнікі апошнім часам узброеныя сур'ёзней, чым звычайна, кажуць у Рызе. Кіраўнік латвійскай памежнай службы Гунціс Пуятс расказаў, што ва ўзброеных людзей па той бок латвійска-беларускай мяжы былі заўважаныя "не толькі аўтаматы Калашнікава, але і снайперскія вінтоўкі і лёгкія кулямёты", паведамляе партал sargs.lv.

Карэспандэнты партала з'ездзілі да месца, дзе на мяжы паміж краінамі захрасла група іракскіх мігрантаў. Латвія не прапускае іх да сябе, беларускі бок не дазваляе ім вярнуцца на сваю тэрыторыю.

"Мы заўважаем прадстаўнікоў некалькіх родаў войскаў у розных формах. Апошнімі днямі на беларускім баку былі заўважаныя і людзі ў вайсковым адзенні без апазнавальных знакаў", — піша выданне.
 
Міграцыйны крызіс сёлета паўстаў адразу на трох участках беларускай мяжы — з Польшчай, Літвой і Латвіяй. У гэтых краінах лічаць, што крызіс створаны штучна, і да гэтага мае дачыненне кіраўніцтва Беларусі. Варшава, Вільня і Рыга прынялі рашэнне не прымаць мігрантаў, тады Аляксандр Лукашэнка даў указанне сваім сілавым структурам не пускаць бежанцаў назад. У выніку групы людзей на розных участках мяжы аказаліся заблакаваныя паміж памежнікамі дзвюх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі