У Салігорску Галоўчанка расказаў пра таямніцы "беларускай эканамічнай мадэлі"
У свой дзень нараджэння прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў Салігорскі раён. Там ён расказаў прысутным журналістам пра таямніцы "беларускай эканамічнай мадэлі". Ён назваў пяць фактараў, якія дапамагаюць выжываць ва ўмовах санкцый. Першы — "дыверсіфікаванне сектараў эканомікі". Другі — планавае эканамічнае развіццё. Трэці — эвалюцыйнае рэфармаванне, калі "не прымаецца рэзкіх рашэнняў". Чацвёрты — працавітасць беларускага народа. Пяты фактар — намаганні "збалансавана развіваць і вытворчую сферу, і сацыяльную..., дзяржаўную форму ўласнасці, і прыватную".
Напярэдадні на нарадзе ў Саўміне з удзелам Аляксандра Лукашэнкі Раман Галоўчанка заявіў, што "эканоміка [Беларусі] сціснулася, але... дэманструе гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці". Пра тыя ж "гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці" ён гаварыў і ў Салігорску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.