У Салігорску судзілі затрыманых сябраў страйкама "Беларуськалія"

У Салігорску судзілі затрыманых сябраў страйкама "Беларуськалія"

У Салігорску судзілі затрыманых сябраў страйкама "Беларуськалія" і іншых мясцовых актывістаў, жорстка затрыманых падчас прагулкі 28 лютага. Як паведамляе тэлеграм-канал @stachkom, адміністрацыйныя пратаколы былі складзены за "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненае паўторна на працягу года" і "непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы". Вольга Гундар, Алена Мікуліч і Наталля Краўчанка атрымалі штрафы — па 1740 рублёў кожная, Надзея Асіпян — 1305 рублёў, Вольга Канановіч — 2320 рублёў.

Андрэй Магілёвец і Антон Дзямкоў асуджаны на 15 сутак арышту, Мікіта Калодкін — на 30 сутак. Яшчэ адзін затрыманы Канстанцін Дзяцееў знаходзіцца ў бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі