У Салігорску загінуў рабочы падчас рамонту спарткомплексу
Месца здарэння / t.me/skgovby
Раніцай 17 чэрвеня на рамонтных працах на спарткомлексе "Шахцёр" у Салігорску зламаўся металічны гідрападымальнік. З-за гэтага перакулілася люлька з двума рабочымі (40 і 56 гадоў).
— Хоць і [рабочыя. — Еўрарадыё] былі прышпіленыя тросам і знаходзіліся ў касках, атрымалі цяжкія траўмы. Мужчын даставілі ў бальніцу, але 56-гадовага жыхара Салігорска выратаваць не ўдалося, — піша прэс-служба Следчага камітэта.
Месца здарэння аглядаюць спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і інспектар Дэпартамента інспекцыі па ахове працы. Апытваюцца відавочцы, адбіраецца дакументацыя.
Салігорскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.