У самаабвешчанай "ЛНР" долары Зімбабвэ выдавалі за еўра (фота)
Дзяўчына расплацілася ў краме купюрай, на якой напісала "500 еўра" і намалявала сцяг ЕС.
У самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспубліцы" долары Зімбабвэ спрабавалі выдаць за еўра. У адной з крамаў у Луганску 19-гадовая дзяўчына дала прадаўцу купюру ў 500 долараў Зімбабвэ, на якой напісала "500 еўра" і намалявала сцяг ЕС. Фальшыўку было цяжка не заўважыць, аднак на касе яе прынялі і далі рэшту. Зламысніцу затрымалі пазней, інфармуе ТСН.
Адзначаецца, што дзяўчына знайшла купюру на здымнай кватэры і вырашыла паспрабаваць шчасце. Як вядома, зімбабвійскія долары былі выведзеныя з абароту і забароненыя яшчэ ў 2009 годзе.
А так выглядае сапраўдная купюра 500 еўра.