У Санкт-Пецярбургу скульптуры Давіда прыкрылі кепкай палавы орган (відэа)

У Санкт-Пецярбургу скульптуры Давіда прыкрылі кепкай палавы орган (відэа)

У расійскім Санкт-Пецярбургу мастакі з групы “Поўнач-7” прыкрылі кепкай палавы орган копіі статуі Давіда. Пластыкавая копія скульптуры Мікеланджэла стаіць каля лютэранскай царквы святой Анны на Кірачнай вуліцы. Кепку да яе прымацавалі папяровым скотчам.

Раней на скульптуру паскардзілася жыхарка Пецярбурга Іна Львоўна. Жанчына патрабавала прыкрыць галізну Давіда. “Як можна паставіць гэтага мужыка бяз порткаў у цэнтры Пецярбурга, каля школы і царквы? Гэты гігант псуе гістарычны выгляд горада і нявечыць дзяіцячыя душы!” — абурылася яна.

Пасля такіх заяваў арганізатары выставы “Мікеланджэла. Стварэнне свету”, якая праходзіць у будынку лютэранскай царквы, абвясцілі акцыю “Апрані Давіда”: гараджанам прапанавалі дасылаць свае ідэі, у што можна апрануць статую. Акцы яшчэ не скончылася, але прадстаўнікі мастацкай групы “Поўнач-7” вырашылі дзейнічаць на папярэджанне, паведамляе meduza.io.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі