У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

Снег у лістападзе

Снег у лістападзе / t.me/Loevkrai/

У сераду, 27 лістапада, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег, снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра наліпанне мокрага снегу, слабыя туман і галалёд, але толькі месцамі. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 (у Мінску — 0..-2, на ўсходзе — да -9), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +6 градусаў (у сталіцы — 2-4 цяпла, на ўсходзе краіны — да -4).

На чацвер таксама прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі ападкі (дождж і мокры снег). Уначы будзе ад -4 да +3, а ўдзень — ад -1 да +6 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пятніцу.

У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж
vk.com/belgidromet
У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі