У сераду ў Беларусі чакаюцца мокры снег, дождж і парывісты вецер
14 студзеня ў нашай краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца, перадае БЕЛТА.
Вецер будзе паўднёва-заходнім 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду. Уначы і зранку па паўночным захадзе месцамі чакаецца да 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да +4 градусаў. Удзень будзе 1-7 градусаў цяпла.
Фота: bymedia.net