У сераду мокры і снег і дождж чакаюцца толькі па захадзе Беларусі
13 сакавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Удзень па захадзе краіны прагназуюцца ападкі — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і зранку на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны, днём парывісты.
Уначы слупок тэрмометра пакажа 1-7 градусаў марозу, удзень ён падымецца да 1-7 са знакам "плюс".