У сераду ў Беларусі будзе да +24 градусаў, чакаюцца дажджы
![Пасля моцнага дажджу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/4433.jpg.webp?itok=dEV85Fpo)
Пасля моцнага дажджу / t.me/narachanka/
Уначы ў сераду, 3 ліпеня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, у дзённыя гадзіны ападкі магчымыя пераважна на ўсходзе (месцамі прагназуюцца моцныя дажджы). Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +10 градусаў на захадзе да +18 на ўсходзе (у Мінску — ад +13 да +15), у дзённыя гадзіны — 19-24 цяпла (у сталіцы — ад +21 да +23).
У чацвер амаль па ўсёй краіне чакаюцца ападкі — дажджы, а месцамі і навальніцы. Удзень будзе 17-22 цяпла (а на Гомельшчыне — да +30). Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў пятніцу.
![У сераду ў Беларусі будзе да +24 градусаў, чакаюцца дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/uxnXrom5TSw.jpg.webp?itok=eYKglq7E)
![У сераду ў Беларусі будзе да +24 градусаў, чакаюцца дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/42x9IAp0Tes.jpg.webp?itok=0BQSXCnC)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.