У сераду ў Беларусі будзе да +5
Зіма, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 24 студзеня, у Беларусі будзе хмарна, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі, удзень у многіх раёнах чакаюцца снег, мокры снег, дождж. Уначы месцамі прагназуецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты, удзень месцамі на захадзе — моцны парывісты да 15-18 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 2 марозу да 3 цяпла, удзень чакаецца -1...+5.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.