У сераду ўдзень у Беларусі чакаецца да 10 градусаў марозу
Уначы ў сераду, 17 лютага, у Беларусі чакаецца ад -10 да -16 градусаў (месцамі — да -20, на паўднёвым захадзе Брэстчыны — 7-9 марозу, у Мінску — ад -12 да -14). У дзённыя гадзіны на той жа Брэстчыне будзе да -2, на ўсходзе — да -10, у сталіцы — 6-8 марозу.
Невялікі снег прагназуецца ў начныя гадзіны на ўсходзе нашай краіны.
Сіноптыкі паведамляюць, што ў канцы тыдня ў Беларусі пацяплее.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.