У Шчучыне рыбакі вылавілі пускавую прыладу ад ПЗРК
У Шчучыне рыбакі вылавілі ў гарадскім вадаёме прадмет, падобны да савецкага пераноснага зенітнага ракетнага комплексу “Ігла-1”. Гэта здарылася сёння каля 8-й раніцы.
Як паведамляе Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале, на месца выехалі следчыя і адабралі знойдзены прадмет. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта аднаразовая пускавая прылада ад адстрэленай ракеты ПЗРК. Пагрозы для жыцця і бяспекі людзей ад яе няма.
Шчучынскім РАСК праводзіць праверку па факце інцыдэнту. Прызначаныя экспертызы.