У школах Беларусі пачынаюцца выпускныя экзамены

У школах Беларусі пачынаюцца выпускныя экзамены

У школах Беларусі пачынаюцца выпускныя экзамены. Сёння 11-класнікі будуць пісаць пераказ па беларускай мове. У тых з іх, хто абраў рускую мову, напісанне пераказу прызначанае на 4 чэрвеня. Таксама выпускнікоў школ чакаюць кантрольная праца па матэматыцы, экзамены па гісторыі Беларусі і замежнай мове. Апошні з экзаменаў — 9 чэрвеня.

Што да выпускнікоў базавай школы, то для іх экзамены пачынаюцца ў суботу, 2 чэрвеня. У гэты дзень яны напішуць дыктоўку па беларускай мове. На аўторак, 5 чэрвеня, запланаванае напісанне дыктоўкі па рускай мове. 7 чэрвеня хлопцы і дзяўчаты напішуць кантрольную па матэматыцы.

Сёлета ў нашай краіне 11-я класы заканчваюць 58 тысяч навучэнцаў, 9-я — 85 тысяч. Агулам у 3067 установах агульнай сярэдняй адукацыі навучаліся 994 тысячы 500 чалавек, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі