У школах двух раёнаў Віцебшчыны з-за маразоў адмянілі заняткі
З-за моцных маразоў у Аршанскім і Вушацкім раёнах Віцебшчыны 9 студзеня адмянілі заняткі ў школах. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама.
Акрамя таго, вакацыі часткова падоўжаныя ў іншых раёнах, дзе падвоз школьнікаў арганізаваны з аддаленых вёсак. Па словах чыноўнікаў упраўлення адукацыі, нідзе ў школах не ўжывалася такя мера, як скарачэнне навучальнага дня.
Дарэчы, па прагнозах сіноптыкаў, бліжэйшымі днямі анамальныя маразы з Беларусі адступяць. Таму праз дзень-два, як мяркуюць чыноўнікі ад адукацыі, усе школы будуць працаваць у звычайным рэжыме.