У шосты пакет санкцый ЕС могуць трапіць да 300 прадпрыемстваў і фізічных асоб
Паслы ЕС плануюць зацвердзіць пяты пакет санкцый супраць Беларусі 1 снежня / wikimedia.org
Шосты пакет санкцый ЕС супраць Беларусі можа апынуцца значна больш вялікім, чым пяты, абмежаванні могуць закрануць 300 чалавек і прадпрыемстваў, піша PAP.pl са спасылкай на свае крыніцы.
Пяты пакет санкцый паслы Еўрасаюза плануюць зацвердзіць заўтра. У ім будзе каля 30 прозвішчаў і назваў юрасоб. Паведамлялася, што гэта рашэнне прымаецца, у тым ліку, у якасці адказу на "гібрыдныя атакі і інструменталізацыю мігрантаў". Таму ў спіс уключылі асоб, якія маюць дачыненне да арганізацыі міграцыйнага крызісу. Крыніцы паведамлялі, што абмежаванні могуць, у прыватнасці, закрануць працу Нацыянальнага аэрапорта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.