У Швейцарыі збіраюцца адкрыць беларускамоўны клас

Беларусы Швейцарыі з наступнага навучальнага года плануюць адкрыць ў Цюрыху беларускамоўны клас. Для гэтага ім трэба знайсці настаўніка, які б мог весці заняткі як для дзяцей, так і для ўсіх ахвочых вывучыць беларускую мову. Пра гэта паведаміў старшыня Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі Алесь Сапега:



Сапега: “Цяпер мы шукаем выкладчыка, які б мог з гэтым класам працаваць. План такі, што 1 верасня, з восені жадалі б адкрыць такую школу. Мы арыентуемся на дзяцей, якія хадзілі б у гэты клас, а таксама дарослых — тых жа самых беларусаў, Але і не абавязкова дарослых беларусаў — гэта могуць і швейцарцы, якія, скажам, маюць бізнес у Беларусі”.



З прапановай адкрыць беларускую школу, як ні дзіва, выступіла руская школа “Дзіцячы гарадок”. Яна знаходзіцца ў Цюрыху, у ёй навучаюцца больш за 300 дзяцей.



Па словах Алеся Сапегі, дырэктарка “Дзіцячага гарадка” прапанавала беларускай грамадзе бясплатна займацца ў іх будынку. Таксама яна прапанавала афіцыйна ўладкаваць выкладчыка — з аплатай заробку і неабходнымі адлічэннямі ў пенсійны фонд.



Па словах Сапегі, беларуская амбасада вітае такую ініцыятыву, але прафінансаваць яе хаця б часткова не мае права, таму абяцае дапамагаць рэкламай.



Фота — belswiss.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі