У Сінгапуры прайшла гістарычная сустрэча Дональда Трампа і Кім Чэн Ына
12 чэрвеня ў Сінгапуры прайшла гістарычная сустрэча Дональда Трампа і Кім Чэн Ына. Яны паразмаўлялі ў гатэлі "Капэла", які знаходзіцца на востраве Сентоса каля ўласна Сінгапура і злучаны з ім мостам. Па выніках сустрэчы лідары ЗША і Паўночнай Карэі збіраюцца падпісаць дакумент, змест якога пакуль невядомы.
Трамп заявіў, што на сустрэчы быў дасягнуты "вялікі прагрэс" і яна прайшла нават лепш за самыя аптымістычныя прагнозы. Кім Чэн Ын спадзяецца, што ўдасца вырашыць праблемы, якія існуюць у адносінах краін. Ён сказаў, што сённяшняя сустрэча — гэта "прэлюдыя да міру". Аднак ён нічога не сказаў пра пазіцыю па ядзернай зброі. Як вядома, галоўныя тэмы саміта — нармалізацыя адносін ЗША і КНДР, адмова Пхеньяна ад ядзернай праграмы і гарантыі бяспекі для яго.
Гэта была першая ў гісторыі сустрэча лідараў ЗША і Паўночнай Карэі.