У Сірыі пад авіяўдар трапіў гуманітарны канвой, які ехаў у раён паўстанцаў

У Сірыі пад авіяўдар трапіў гуманітарны канвой, які ехаў у раён паўстанцаў

Ваенныя самалёты нанеслі авіяўдар па аўтакалоне з гуманітарнай дапамогай у раёне сірыйскага горада Алепа. Як перадае Бі-Бі-Сі, спасылаючыся на Сірыйскі цэнтр маніторынгу правоў чалавека, удар нанеслі сірыйскія або расійскія самалёты. Паводле непацверджаных звестак, пры авіяналёце загінулі 12 чалавек. Пашкоджаныя прынамсі 18 з 31 грузавіка канвою.

Гуманітарны канвой быў арганізаваны ААН і сірыйскім аддзяленнем Чырвонага Паўмесяца. Аўтамабілі везлі гуманітарную дапамогу ў раёны, якія кантралююцца паўстанцамі.

Злучаныя Штаты ўжо выказалі абурэнне гэтым авіяналётам і заявілі, што гатовыя перагледзець будучую супрацу з Расіяй па Сірыі. Прадстаўнік Дзярждэпартамента Джон Кербі назваў гэтую падзею "абуральным парушэннем пагаднення аб спыненні агню".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі