У Сірыі збілі чарговы расійскі верталёт, усе вайскоўцы загінулі (відэа)
У Сірыі збіты чарговы расійскі верталёт, усе вайскоўцы загінулі. Здарэнне адбылося 1 жніўня ў правінцыі Ідліб. Ваенна-транспартны верталёт Мі-8 вяртаўся на базу Хмеймім пасля дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў горад Алепа, калі быў збіты ў выніку абстрэлу баевікамі з зямлі. Як інфармуе РІА "Новости", загінулі тры чальцы экіпажу і два афіцэры Цэнтра прымірэння варагуючых бакоў у Сірыі.
More footage giving some detail on the debris on the crash site pic.twitter.com/625SM20Bnb
— Syria Today (@todayinsyria) 1 августа 2016 г.
Інфармацыю пра 5 загінулых расіян пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, які спасылаецца на дадзеныя Мінабароны РФ. Ён адзначыў, што яны "загінулі гераічна", спрабуючы адвесці верталёт, "каб мінімізаваць ахвяры на зямлі".
У інтэрнэце з'явіліся фота і відэа, знятыя мясцовымі жыхарамі на месцы падзення Мі-8. Між іншым, яны дэманструюць і знойдзеныя дакументы расіян.
За апошні месяц гэта ўжо другі збіты ў Сірыі расійскі верталёт. 9 ліпеня каля Пальміры баевікі збілі верталёт Мі-35, загінулі два расійскія лётчыкі. У Сірыі знаходзіцца абмежаваны расійскі кантынгент вайскоўцаў, якія аказваюць дапамогу сірыйскім урадавым войскам у барацьбе з тэрарыстычнымі фармаваннямі "Ісламскай дзяржавы".