У СІЗА КДБ для Уладзіслава Баўмгертнера не прынялі перадачу
Перадачу для затрыманага гендырэктара "Уралкалія" перадавала яго маці.
Па словах расійскага адваката Аляксей Басістава, якія перадае interfax.by, супрацоўнікі СІЗА прынялі толькі зубную пасту, шчотку, мыла і ручнікі. Яны спаслаліся на тое, што па статусе затрыманага Баўмгертнеру не дазволена перадаваць асабістыя рэчы.
Басістаў кажа, што здзівіўся, даведаўшыся, што ў расійскага бізнэсоўца статус не арыштаванага на два месяцы, а затрыманага на 72 гадзіны. Таму на імя кіраўніка КДБ Беларусі накіраваная заява з просьбай растлумачыць, які цяпер статус Баўмгертнера.
Акрамя таго тры расійскія і двое беларускіх адвакатаў падалі скаргу, каб высветліць статус бізнэсоўца. Яна будзе разгледжаная судом на наступным тыдні.
Фота — kasparov.ru