У СК паведамілі пра чарговую справу супраць дзяўчыны за адкрытае відэа ў сеціве

Абсталяваць студыю фігурантцы дапамог муж, ілюстрацыйнае фота

Абсталяваць студыю фігурантцы дапамог муж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У СК расказалі пра чарговую крымінальную справу аб распаўсюдзе парнаграфіі. Дзяўчына здымала сябе ў адкрытых роліках, размяшчала відэа на спецыялізаваных сайтах і за ўзнагароджанне адкрывала карыстальнікам доступ. Акрамя таго, раз на тыдзень ладзіла онлайн-трансляцыю. За доступ гледачы плацілі крыптавалютай. Фігурантцы 27 гадоў, яна замужам. І муж быў у курсе сітуацыі.

"Са згоды мужа, яна абсталявала сваё "працоўнае месца" ў адным з пакояў на здымнай кватэры, забяспечыўшы неабходным асвятленнем і адпаведным "арсеналам", — гаворыцца ў прэс-рэлізе Следчага камітэта.

Пры гэтым дзяўчына свядома абмежавала доступ на сайце для карыстальнікаў з Беларусі. За амаль чатыры гады мінчанка паспела зняць і апублікаваць 86 ролікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі