У Смалявічах мясцовы малаказавод мог зліць пракіслае малако ў раку
Малаказавод мог забрудзіць раку (ілюстрацыйнае фота)
У Смалявічах мясцовы малаказавод мог зліць пракіслае малако ў раку Пліса. Мясцовыя жыхары звярнуліся ў райвыканкам і міліцыю з просьбай праверыць прадпрыемства. У звароце яны называюць дзве даты, калі ў раку маглі злівацца адкіды вытворчасці — 8 і 17 чэрвеня. І патрабуюць спыніць забруджванне Плісы, прыцягнуць да адказнасці вінаватых.
Сёлета фіксаваліся шматлікія выпадкі, калі ў Пліcе масава дохла рыба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.