У Смалявіцкім раёне ў Лукашэнкі папрасілі 30 мільёнаў

У Смалявіцкім раёне ў Лукашэнкі папрасілі 30 мільёнаў

У пятніцу падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён у Аляксандра Лукашэнкі папрасілі 30 мільёнаў рублёў, паведамляе sb.by. Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын загаварыў пра планы будаўніцтва новых малочна-таварных комплексаў на 20 тысяч жывёл. Паводле яго разлікаў, адно месца каштуе 1500 рублёў. Агулам і атрымліваецца тры дзясяткі мільёнаў.

"Ты можаш прасіць пра што заўгодна, — сказаў Лукашэнка кіраўніку вобласці. — Пытанне, а ці ёсць гэтыя грошы ў бюджэце?".

Аднак Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што дэталёва вывучыць згаданае пытанне. Ён заявіў, што ў цяперашніх умовах надвор'я трэба больш актыўна займацца вясеннімі палявымі працамі.

"Трэба падштурхнуць. Не трэба чакаць",цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі