У смяротным ДТЗ пад Слуцкам загінулі двое чалавек
Смяротнае ДТЗ пад Слуцкам
Смяротная аварыя адбылася зранку 20 сакавіка пад Слуцкам, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
Каля 7:10 на другім кіламетры аўтадарогі Н-9487 "Слуцк-Ячава" 31-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen Passat пайшоў на абгон. Машына збіла матацыкл Racer RC, які рухаўся ў сустрэчным кірунку.
У выніку ДТЗ загінуў 34-гадова кіроўца і яго пасажырка. Кіроўца аўтамабіля атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны.
Вядомыя асобы абодвух кіроўцаў — гэта мясцовыя жыхары. Асоба жанчыны высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.