У справе начальніка цэха "Гомсельмаша" знайшлі магчымы "украінскі след"

Уладзіслаў Пудзяк / @viasna96
Уладзіслаў Пудзяк / @viasna96

У Гомельскім абласным судзе працягваецца разгляд справы начальнікам аднаго з цэхаў вытворчага аб'яднання "Гомсельмаш". Уладзіслава Пудзяка абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч.1 арт. 356 КК РБ). Суд праходзіць у закрытым рэжыме, распавядаюць праваабаронцы. Журналісты рэсурсу "Флагшток" выявілі ў гэтай справе магчымы "украінскі след". У Пудзяка жонка ўкраінка. Яна родам з вёскі Дабранка, якая размешчана на самай мяжы з Беларуссю, усяго за 50 кіламетраў ад Гомеля.

Пра справу Уладзіслава Пудзяка стала вядома ў пачатку чэрвеня пасля выступу пракурора Гомеля Юрыя Булыка перад працаўнікамі "Гомсельмаша". На гэтай сустрэчы пракурор распавёў, што былы начальнік аднаго з цэхаў вытворчага аб'яднання абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе. Імя тады не назваў і пра сутнасць прад'яўленых абвінавачванняў не распавёў. Журналісты высветлілі, што гаворка ідзе пра экс-начальніка транспартнага цэха дэпартамента забеспячэння. З 2014 па 2019 год Уладзіслаў Пудзяк тройчы ўваходзіў у склад участковых выбарчых камісій у Гомелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі