У суботу будзе да 6-11 цяпла, па Брэстчыне — да +13
У суботу, 16 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы ў асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы, днём будзе пераважна без ападкаў. Месцамі прагназуецца туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны.
Уначы чакаецца 1-6 са знакам "плюс", пры праясненнях ад нуля да 1 градуса марозу. Удзень прагназуюць 6-11 цяпла, па паўднёвым захадзе — да + 13.
17 лістапада тамсама будзе пераважна без ападкаў, месцамі туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 2-8 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +6...+12, па паўднёвым захадзе будзе да 14 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.