У суботу ў Беларусі будзе да 25 цяпла, месцамі дажджы (відэа)

У бліжэйшыя суткі, 1 жніўня, у Беларусі будзе пераменная хмарнасць. Уначы ў некаторых раёнах краіны, а ўдзень па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман.

Вецер будзе заходнім, паўночна-заходнім 5-10 метраў за секунду, па поўначы прагназуюцца парывы да 14 метраў за секунду.  

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 17-23 градусы цяпла, па поўдні — да 25 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі