У суботу на поўдні Беларусі чакаецца моцная спёка
У сувязі з такім прагнозам сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
У найбліжэйшыя суткі, 25 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Вецер прагназуецца паўночны, удзень з пераходам на паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 па поўначы да плюс 16 па поўдні. У дзень будзе 23-29 градусаў вышэй за нуль. У паўднёвых раёнах чакаецца да 30-33 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
У сувязі з моцнай гарачынёй сіноптыкі ўводзяць у гэтых рэгіёнах аранжавы ўзровень небяспекі.
Фота з архіву