У суботу ў Беларусі будзе да +27, амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы
У суботу, 12 чэрвеня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі (у тым ліку і ў Мінску) магчымыя навальніцы (парывы ветру могуць дасягаць 14 м/с). Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +8 да +14 градусаў (у Мінску — 11-13 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +21 да +27 (у сталіцы — ад +23 да +25).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.