У суботу ў Беларусі будзе да +28, па поўдні чакаюцца дажджы

У Беларусі будзе да +28 / Еўрарадыё, архіўнае фота
У Беларусі будзе да +28 / Еўрарадыё, архіўнае фота

У суботу, 24 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы па Брэсцкай вобласці месцамі прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 вышэй за нуль, па поўдні будзе да +19. Удзень чакаецца 22-28 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі