У суботу ў Беларусі будзе да +31, па захадзе краіны — дажджы і навальніцы

Субота ў Беларусі будзе гарачай / Еўрарадыё
Субота ў Беларусі будзе гарачай / Еўрарадыё

У суботу, 17 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Пераважна па заходняй частцы краіны чакаюцца дажджы і навальніцы, месцамі пройдуць моцныя залевы. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 вышэй за нуль. Удзень тэмпература паветра дасягне 26-31 цяпла, па захадзе Беларусі чакаецца +20...+25.

Сіноптыкі абвясцілі на суботу аранжавы ўзровень небяспекі.

У суботу ў Беларусі будзе да +31, па захадзе краіны — дажджы і навальніцы
vk.com/belgidromet
У суботу ў Беларусі будзе да +31, па захадзе краіны — дажджы і навальніцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі