У суботу ў Беларусі будзе да 8 цяпла, дождж
У нашай краіне захоўваецца анамальнае для зімы надвор'е — у сярэдзіне студзеня ідуць дажджы, трымаецца плюсавая тэмпература.
У суботу, 17 студзеня, у паўночна-заходніх раёнах Беларусі пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу, дажджу. У асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Ноччу і раніцай месцамі захаваецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёвым 5-10 метраў у секунду, па ўсходзе — з парывамі да 14 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да 3 градусаў цяпла, у дзённыя гадзіны чакаецца ад 0 да 6 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 8 са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА.