У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
У суботу, 8 ліпеня, у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ападкі прагназуюцца на паўднёвым захадзе нашай краіны, а таксама па Віцебскай вобласці. У асобных раёнах магчымыя навальніцы, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +5 да + 11 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад 18 да 24 градусаў цяпла.
Што да надвор’я ў наступныя дні, то ў нядзелю ўдзень амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра будзе прыблізна такой жа, як і ў суботу. У панядзелак, 10 ліпеня, будзе пераважна без ападкаў. Крыху пацяплее, удзень у Брэсцкай вобласці — да +28 градусаў.