У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
Неба над Клецкам у ліпені 2024-га
У суботу, 27 ліпеня, пераважна на ўсходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 градусаў (у Мінску — ад +15 да +17), у дзённыя гадзіны — ад +23 да +29 (у сталіцы — 25-27 цяпла).
У нядзелю дажджы (а месцамі дажджы моцныя і навальніцы) прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. На Гомельшчыне будзе да +31 градуса. У панядзелак таксама па ўсёй Беларусі магчымыя ападкі. Удзень ужо будзе не больш за 24 градусы цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.