У суботу ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж
Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
28 лютага ў Беларусі ўначы і раніцай у многіх раёнах чакаюцца ападкі — мокры снег і дождж. Удзень будуць невялікія кароткачасовыя ападкі і толькі месцамі. У асобных раёнах прагназуецца туман, уначы месцамі будзе галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, 3-8 метраў за секунду.
Як інфармуе БЕЛТА, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, у дзённыя — 1-7 цяпла.
Фота: bymedia.net