У суботу ў Беларусі чакаюцца невялікія дажджы, туман і слабы галалёд

Туман у лістападзе

Туман у лістападзе / t.me/gorodmozyr/

У суботу, 9 лістапада, у Беларусі месцамі чакаюцца невялікія дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман уначы і раніцай у асобных раёнах і слабы галалёд. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 да +5 градусаў, у дзённыя гадзіны — 3-9 цяпла.

У нядзелю невялікія кароткачасовыя дажджы магчымыя на паўночным усходзе краіны. Уначы прагназуецца ад -3 на Брэстчыне да +5 на поўначы, удзень — да +8.

У панядзелак захаваюцца падобныя ўмовы надвор'я. Будзе пераважна без ападкаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі