У суботу ў Беларусі дажджы і моцны вецер

Прагназуюцца мокры снег і замаразкі

Прагназуюцца мокры снег і замаразкі / t.me/ptushkafota/

У суботу, 7 кастрычніка, у Беларусі пройдуць дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер па ўсёй краіне — з парывамі да 15-20 м/с (а раніцай і ўдзень — да 24 м/с). З-за гэтага аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 на ўсходзе да +14 градусаў на захадзе краіны (у Мінску — ад +7 да +9), у дзённыя гадзіны — 12-18 цяпла (у сталіцы — ад +13 да +15).

У наступныя дні чакаецца пахаладанне, пройдуць дажджы. У нядзелю на паўночным усходзе Беларусі магчымы мокры снег. У панядзелак прагназуюцца замаразкі.

У суботу ў Беларусі дажджы і моцны вецер
vk.com/belgidromet
У суботу ў Беларусі дажджы і моцны вецер

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі