У суботу ў Беларусі месцамі будзе да +30 градусаў
![У ліпені ў Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/33345.jpg.webp?itok=-naZ8kNi)
У ліпені ў Беларусі / t.me/smolevichi_mp/
У суботу, 6 ліпеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 градусаў (на захадзе — да +15, у Мінску — ад +11 да +13), у дзённыя гадзіны — 23-28 цяпла (на Брэстчыне — да +30, у сталіцы — ад +24 да +26).
У нядзелю, 7 ліпеня, дажджы і навальніцы магчымыя на захадзе і паўночным захадзе краіны. Удзень будзе да +32.
![У суботу ў Беларусі месцамі будзе да +30 градусаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/u4nJ8bVZws0.jpg.webp?itok=GruuFNd1)
![У суботу ў Беларусі месцамі будзе да +30 градусаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/sjGR-HGH7_c.jpg.webp?itok=EpsOYlSO)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.