У суботу ў Беларусі пацяплее, але яшчэ пройдуць дажджы

У суботу ў Беларусі пацяплее, але яшчэ пройдуць дажджы

У бліжэйшыя суткі, 23 ліпеня ў Беларусі будзе надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай будзе слабы туман.

Вецер будзе паўночным, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах магчымыя парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 21-27 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі